Reform.news

Пяцігадовае дзіця загінула пры пажары ў кватэры ў Пружанскім раёне

Рэдакцыя Reform.news · 20 жніўня 2026, 16:34

https://reform.news/be/pjacigadovae-dzicja-zaginula-pry-pazhary-kvatjery-pruzhanskim-rajone/

Пяцігадовы хлопчык загінуў пры пажары ў кватэры ў аграгарадку Клепачы Пружанскага раёна. Трагедыя адбылася сёння каля поўдня, калі маці дзіцяці была на працы і ён знаходзіўся дома адзін.

На месцы працуе следча-аператыўная група. Прызначаныя экспертызы. Паводле папярэдніх даных, у дзіцяці выяўленыя прыкметы атручэння чадным газам. Ачаг узгарання знаходзіўся на ложку. Там жа выявілі згарэлы фен.

Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Рэклама

Пакінуць адказ