Пісьменніцу Святлану Курс пахавалі на радзіме ў Беларусі – фотафакт
Reform.news · 21 верасня 2026, 18:35
https://reform.news/be/pismennicu-svjatlanu-kurs-pahavali-na-radzime-belarusi-fotafakt/Пісьменніцу, журналістку і перакладчыцу Святлану Курс, вядомую пад псеўданімам Ева Вежнавец, пахавалі побач з месцам, дзе яна нарадзілася. Яе магіла знаходзіцца на вясковых могілках у Баянічах, побач з вёскай Загалле Любанскага раёну. Пісьменніцу пахавалі побач з бабуляй, якая стала правобразам гераіні яе аповесці “Па што ідзеш, воўча?”, піша “Наша ніва”.
54-гадовая выбітная пісьменніца памерла 19 ліпеня 2026 года ў Варшаве пасля працяглай барацьбы з анкалагічнай хваробай. Згодна з яе воляй, цела было крэміравана. Фота магілы Святланы Курс у Беларусі размясціў у сацсетках былы кіраўнік фонда BySol Андрэй Стрыжак.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
