Reform.news

Пісьменніцу Святлану Курс пахавалі на радзіме ў Беларусі — фотафакт

Reform.news · 21 сентября 2026, 18:35

https://reform.news/pismennicu-svjatlanu-kurs-pahavali-na-radzime-belarusi-fotafakt/

Пісьменніцу, журналістку і перакладчыцу Святлану Курс, вядомую пад псеўданімам Ева Вежнавец, пахавалі побач з месцам, дзе яна нарадзілася. Яе магіла знаходзіцца на вясковых могілках у Баянічах, побач з вёскай Загалле Любанскага раёну. Пісьменніцу пахавалі побач з бабуляй, якая стала правобразам гераіні яе аповесці «Па што ідзеш, воўча?», піша «Наша ніва».

54-гадовая выбітная пісьменніца памерла 19 ліпеня 2026 года ў Варшаве пасля працяглай барацьбы з анкалагічнай хваробай. Згодна з яе воляй, цела было крэміравана. Фота магілы Святланы Курс ў Беларусі размясціў у сацсетках  былы кіраўнік фонда BySol Андрэй Стрыжак.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий