Пінчаніна завочна асудзілі на 4 гады калоніі
Рэдакцыя Reform.news · 23 лютага 2026, 12:32
https://reform.news/be/pinchanina-zavochna-asudzili-na-4-gady-kalonii/Суд Пінскага раёна і горада Пінска разгледзеў у парадку спецвытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да Дзяніса Дзянісенкі. Ён абвінавачваўся па ч. 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, суд завочна прызнаў Дзенісенку вінаватым у снежні мінулага года. Яму было прызначана пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
20 лютага Брэсцкі абласны суд адхіліў апеляцыю па справе і пакінуў прысуд без зменаў.
