«Пфляўмбаўм» выдаў «Час second-hand» Святланы Алексіевіч у новым перакладзе на беларускую

Адзін з ключавых твораў ХХІ стагоддзя — «Час second-hand» Святланы Алексіевіч — выйшаў у новым перакладзе ў жаночым выдавецтве «Пфляўмбаўм».

Завяршальную кнігу знакамітага цыкла «Галасы Утопіі» пераклала на беларускую мову Кацярына Маціеўская.

«Час second-hand» была ўпершыню выдадзеная ў 2013 годзе, аднак і тады, і — нават выразней — сёння мы бачым, што часы «чырвонага чалавека» не скончыліся разам з савецкім камуністычным праектам. Цяпер «чырвоны чалавек» бамбіць Кіеў, Харкаў, Дніпро, Адэсу…», адзначае каманда выдавецтва.

«У камунізму быў вар’яцкі план, — расказвае аўтарка, — перарабіць «даўняга» чалавека, састарэлага Адама. І гэта ўдалося… магчыма, адзінае, што ўдалося. За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асаблівы чалавечы тып — homo soveticus. Адны лічаць, што гэта персанаж трагічны, іншыя называюць яго «саўком». Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён добра мне знаёмы, я побач з ім, плячо ў плячо, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, бацькі, сябры».

Святлана Алексіевіч — пісьменніца, сцэнарыстка, нобелеўская лаўрэатка па літаратуры (2015). Аўтарка кніг «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чырнобыльская малітва».

Кацярына Маціеўская — перакладчыца, філалагіня, лаўрэатка прэміі імя Карласа Шэрмана (2020) за пераклад зборніка апавяданьняў Анджэя Сапкоўскага «Апошняе жаданне». Перакладала на беларускую мову вершы Гіёма АпалінэраДжона КітсаФэрнанду Пэсоа, Алфрэда Эдварда ГаўсмэнаБаляслава Лесьмяна. Сумесна з Ганнай ЯнкутайМарынай Шодай і Аленай Пятровіч пераклала раман Фларыяна Чарнышэвіча «Надбярэзінцы».

Замовіць выданне і кнігі выдавецтва можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!