Псіхіятрычная бальніца гарэла ў Магілёве

У Магілёве сёння адбыўся пажар у абласным цэнтры псіхіятрыі і наркалогіі на вуліцы Ніжняя Карабанаўская. Будынак на дадзены момант знаходзіцца на рэканструкцыі.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, выявілі дым, які ішоў з другога паверха будынка. Было ўстаноўлена, што ў адным з памяшканняў адбылося ўзгаранне. Яно ліквідавана. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

На момант здарэння ў будынку людзей не было. На месцы працавалі 7 адзінак тэхнікі МНС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!