Пажар на Разанскім НПЗ адбыўся пасля налёту дронаў
Рэдакцыя Reform.news · 15 кастрычніка 2026, 09:46
https://reform.news/be/pazhar-na-razanskim-npz-adby-sja-paslja-naljotu-drona/На Разанскім НПЗ у Расіі ўспыхнуў пажар пасля налёту беспілотнікаў. Пра гэта паведаміў губернатар Разанскай вобласці РФ Павел Малкаў.
“Сёння ноччу і раніцай наш рэгіён падвергся масіраванай атацы БПЛА. На тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода адбылося ўзгаранне. Пашкоджаны склад і аўтамабілі на тэрыторыі іншага прадпрыемства Разані”, – паведаміў ён.
Нагадаем, раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што зняў забарону на ўдары па расійскіх НПЗ, якой Кіеў прытрымліваўся пасля заявы Трампа аб энергетычным перамір’і.
