Патрыярху Варфаламею падчас яго візіту ў Вільнюс перадалі ліст Святланы Ціханоўскай
Рэдакцыя Reform.news · 7 чэрвеня 2026, 15:34
https://reform.news/be/patryjarhu-varfalameju-padchas-jago-vizitu-vilnjus-peradali-list-svjatlany-cihano-skaj/Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі перадаў Канстанцінопальскаму патрыярху Варфаламею ліст ад лідара беларускіх дэмсіл падчас яго візіту ў Вільнюс. Пра гэта ён расказаў тэлеканалу “Белсат”.
Паводле яго слоў, у лісце Ціханоўская выказала падзяку за беларускі прыход Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільнюсе і падкрэсліла яго асаблівае значэнне для беларусаў, вымушаных жыць у эміграцыі. Таксама Кучынскі ўручыў патрыярху спецыяльны падарунак — слуцкі пояс, вышыты майстрам з Варшавы спецыяльна для гэтай сустрэчы.
«Для мяне гэта ўжо другі раз, калі я асабіста размаўляю з Яго Усесвятасцю. Першы раз быў падчас пахавання Папы Францішка. Мы таксама ведаем, што беларускія хрысціянскія актывісты падтрымліваюць кантакт з Канстанцінопальскім патрыярхатам і, думаю, непасрэдна з патрыярхам», — расказаў ён.
Ён адзначыў, што такія візіты патрыярха здараюцца нячаста, таму гэтую падзею можна лічыць гістарычнай. Паводле яго слоў, візіт дапаможа беларускім вернікам адчуваць сябе больш упэўнена, таму што ў іх ёсць свой прыход і супольнасць.
Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей прыбыў у Вільнюс 6 чэрвеня з двухдзённым візітам. Галоўнай падзеяй стала Боская літургія ў храме Святой Тройцы 7 чэрвеня, якую патрыярх узначаліў разам з нядаўна прызначаным экзархам Літвы. Пасля богаслужэння Варфаламей сустрэўся з вернікамі і прыняў удзел у сумеснай трапезе.
