Пашынян выказаўся пра рэферэндум наконт ЕС

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што краіна застаецца ў ЕАЭС, а праводзіць рэферэндум наконт выбару паміж ЕАЭС і Еўрасаюзам яшчэ рана, паведамляе News.am.

Паводле слоў Пашыняна, пакуль Арменія афіцыйна не звярнулася ў Еўрапейскі саюз з просьбай аб уступленні або не знаходзіцца вельмі блізка да статусу кандыдата на ўступленне ў ЕС, правядзенне якога-небудзь рэферэндуму нелагічнае, бо немагчыма абгрунтаваць, што чакае краіну ў тым ці іншым выпадку.

«Выносіць на рэферэндум тэарэтычны выбар — няправільна і неабгрунтавана», — сказаў ён.

Прэм’ер Арменіі запэўніў, што краіна працягне працаваць у рамках ЕАЭС.

Нагадаем, у пятніцу падчас саміту ЕАЭС, дзе Арменія была прадстаўлена на ўзроўні віцэ-прэм’ера, чатыры іншыя члены саюза прынялі заяву, у якой гаварылася, што падпісанты «падзяляюць пазіцыю аб неабходнасці правядзення ў Рэспубліцы Арменія ў магчыма кароткія тэрміны агульнанацыянальнага рэферэндуму аб уступленні ў Еўрапейскі саюз або далейшым знаходжанні ў складзе Еўразійскага эканамічнага саюза».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!