Скриншот трансляции
Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не прадбачыць хуткага размарожвання адносін з АДКБ. Адназначнага адказу наконт перспектыў членства Арменіі ў арганізацыі ў яго няма.
“У нашай перадвыбарнай праграме дакладна прапісана, што мы не будзем прадпрымаць канкрэтных крокаў па актывізацыі працы ў АДКБ. Гэта значыць размарожванне не прадбачыцца. Дэ-юрэ або дэ-факта мы выйдзем з АДКБ ці не — гэта іншая размова, не магу сказаць. Будзем дзейнічаць у адпаведнасці з сітуацыяй”, – сказаў ён падчас брыфінгу, адказваючы на пытанне, ці выйдзе Арменія з АДКБ, перадае ТАСС.