Памочнік машыніста загінуў пад коламі цягніка ў Столінскім раёне

У Столінскім раёне загінуў памочнік машыніста. Здарэнне адбылося 21 мая. Як распавялі ў СК, на прадпрыемстве праводзілася пагрузка торфу ў цягнік.

“Пасля запаўнення часткі саставу машыніст праехаў наперад і, выйшаўшы з цеплавоза, выявіў памочніка пад коламі першага паўвагона”, — гаворыцца ў паведамленні.

Следчыя агледзелі месца здарэння, канфіскаваныя дакументы па ахове працы і тэхніцы бяспекі. Узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 314 (парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага транспарту, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!