Памежнікі затрымалі замежніка з падробленым армянскім пашпартам

Памежнікі ў аэрапорце Мінска затрымалі замежніка, які паспрабаваў скарыстацца падробленым дакументам.

Мужчына праходзіў афармленне на рэйс Мінск-Тбілісі. Ён прад’явіў пашпарт грамадзяніна Арменіі. Аднак дакумент выклікаў падазрэнні ў памежнікаў. Аказалася, што пашпарт быў часткова падроблены — у ім замянілі старонку з устаноўчымі данымі.

Падчас разбіральніцтва ўстаноўлена, што замежнік знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку. Яго змясцілі ў ІЧУ. Пачаты адміністрацыйны працэс.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!