Татьяна Каневская. Фото предоставлено героями
Палітвязня Таццяна Канеўская, актывістка руху «Маці 328», выйшла на свабоду. Яна цалкам адбыла тэрмін, паведамляе «Гомельская вясна».
У маі 2021 года Канеўскую прыгаварылі да шасці гадоў калоніі агульнага рэжыму паводле артыкулаў аб масавых беспарадках (арт. 293 КК) і захопе будынкаў (арт. 292 КК).
Падчас зняволення Канеўскую накіроўвалі ў памяшканне камернага тыпу і штрафны ізалятар. У 2022 годзе яе перавялі на турэмны рэжым у Магілёве.
Канеўская была актывісткай ініцыятывы «Маці 328», якая аб’ядноўвае жанчын, чые дзеці атрымалі працяглыя тэрміны паводле наркатычных артыкулаў. На выбарах 2020 года Таццяна была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай у Гомелі. У Канеўскай чацвёра дзяцей. Аднаго з яе сыноў, Дзмітрыя, прыгаварылі да трох гадоў калоніі па абвінавачанні ў распальванні варожасці. Ён выйшаў на свабоду ў 2023 годзе.