Пакістан перадаў ЗША скарэктаваную прапанову Ірана

Пакістан перадаў ЗША скарэктаваную прапанову Ірана. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на пакістанскую крыніцу.

«У нас не так шмат часу», — сказаў суразмоўца, адказваючы на пытанне пра тое, ці спатрэбіцца час для ўрэгулявання рознагалоссяў, дадаўшы, што абедзве краіны «пастаянна мяняюць свае мэты».

Нагадаем, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абмяркоўваў сітуацыю з Іранам са сваёй камандай па нацыянальнай бяспецы. Паводле інфармацыі СМІ, у аўторак запланаваная новая сустрэча. Пентагон ужо падрыхтаваў пералік патэнцыйных цэляў у Іране для новых удараў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!