Прамысловая вытворчасць выйшла ў «плюс» па выніках ліпеня

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені—ліпені склаў 126,65 млрд рублёў. Ён вырас у супастаўных цэнах на 0,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года, сведчаць даныя Белстата.

Галіны паказалі наступную дынаміку:

  • горназдабыўная прамысловасць +2,7% (1,68 млрд рублёў),
  • апрацоўчая прамысловасць -1,2% (111,5 млрд рублёў),
  • забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам +7,9% (11 млрд рублёў),
  • водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў +1,9% (2,45 млн рублёў).

У рэгіянальным разрэзе найбольшае зніжэнне паказалі Магілёўская (-3,5%) і Гродзенская вобласці (-2,5%), а таксама Мінск (-4%). Найбольш вырасла прамысловая вытворчасць у Брэсцкай вобласці (+5,9%).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!