Падлетак патануў на возеры ў Мазырскім раёне

15-гадовы хлопец патануў на возеры ў Мазырскім раёне. Трагедыя адбылася ўчора каля вёскі Дразды. Работнікі АСВОД выявілі цела на адлегласці каля 10 метраў на глыбіні каля 3 метраў.

Меркавана кампанія падлеткаў адпачывала на беразе возера недалёка ад вёскі ў месцы, забароненым для купання. Хлопец пайшоў купацца, скочыў у ваду і на паверхні не з’явіўся. На пошукі былі накіраваныя службы выратавання, паведамілі ў прэс-службе АСВОД.

Фота: t.me/osvodrs
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!