Падлетак паклаў камяні на рэйкі ў Пухавіцкім раёне. Пакараюць яго бацькоў

У Пухавіцкім раёне 13-гадовы падлетак паклаў камяні на рэйкі. Паколькі ён не дасягнуў узросту, з якога надыходзіць крымінальная адказнасць, пакараюць яго бацькоў, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 16 мая каля станцыі Дрычын. З-за свавольства падлетка цягнікам Мінск – Гомель і Гомель – Мінск давялося экстрана тармазіць.

Міліцыя праводзіць праверку. Бацькоў дзіцяці прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне абавязкаў па выхаванні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!