Reform.news

Пачынаецца завочны суд супраць былога дырэктара РЦАП па фрыстайле Вадзіма Крывашэева

Рэдакцыя Reform.news · 20 лютага 2026, 10:42

https://reform.news/be/pachynaecca-zavochny-sud-suprac-byloga-dyrjektara-rcap-pa-frystajle-vadzima-kryvashjeeva/

Сёння пачынаецца завочны суд супраць былога дырэктара РЦАП па фрыстайле Вадзіма Крывашэева. Нагадаем, у верасні 2020 года яго звольнілі з пасады за «дрэнную ідэалагічную працу ў калектыве». Крывашэеў быў прадстаўніком па спорце ў Народным антыкрызісным упраўленні (НАУ).

Яму інкрымінуюць:

  • ч. 3 арт. 426 (у рэдакцыі Закона ад 09.01.2019 №171-З) аб перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў;
  • ч. 1 арт. 357 (у рэдакцыі Закона ад 26.05.2021 №112-З) аб змове або іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу ўлады;
  • ч. 3 арт. 361 (у рэдакцыі Закона ад 14.12.2021 №133-З) аб закліках да ўжывання санкцый або іншых дзеянняў, што шкодзяць нацыянальнай бяспецы;
  • ч. 3 арт. 361-1 (у рэдакцыі Закона ад 26.05.2021 №112-З) аб стварэнні або ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні.
Рэклама

Пакінуць адказ