Reform.news

Пачобут збіраецца яшчэ раз прыехаць у Беларусь у снежні

Рэдакцыя Reform.news · 15 кастрычніка 2026, 10:44

https://reform.news/be/pachobut-zbiraecca-jashchje-raz-pryehac-u-belarus-u-snezhni/

Анджэй Пачобут плануе зноў прыехаць у Беларусь у гэтым снежні. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са студэнтамі Лодзінскага ўніверсітэта, піша беларуская служба Radio Polskie.

Пачобут адзначыў, што магчымасці для дзейнасці Саюза палякаў у Беларусі істотна скараціліся пасля 2020 года, але ён спадзяецца, што палітыка заходніх краін дапаможа пашырыць прастору для дзейнасці польскай меншасці ў краіне.

Анджэй Пачобут — беларусki журналіст польскага паходжання. У 2023 годзе яго прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачаннях у распальванні варожасці і закліках да санкцый. У красавіку 2026 года журналіста вызвалілі ў рамках абмену па схеме «5 на 5» і перадалі Польшчы.

У верасні 2026 года Пачобут на тыдзень прыязджаў у Беларусь.

Рэклама

Пакінуць адказ