Reform.news

Зяленскі заявіў аб аднаўленні ўдараў па расійскіх НПЗ

Рэдакцыя Reform.news · 15 кастрычніка 2026, 08:52

https://reform.news/be/zjalenski-zajavi-ab-adna-lenni-dara-pa-rasijskih-npz/

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў Financial Times аб аднаўленні ўдараў па расійскіх НПЗ.

“Забарона знятая”, – сказаў ён выданню.

Зяленскі падкрэсліў, што Украіна на працягу трох дзён не наносіла ўдараў па расійскай энергетыцы пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў пра энергетычнае перамір’е. Расія пры гэтым працягнула наносіць удары па ўкраінскіх энергетычных аб’ектах.

Ён таксама расказаў, што ўкраінскія вайскоўцы засталіся без амерыканскіх папярэджанняў аб запусках балістычных ракет. Таксама былі адзначаныя збоі ў працы Starlink. Паводле слоў Зяленскага, амерыканскія партнёры наўпрост папярэдзілі ўкраінскіх вайскоўцаў, што абмен разведвальнымі данымі будзе заблакіраваны пры працягу ўдараў па расійскіх НПЗ. Пазней гэта падалі як тэхнічны збой. Украінскі прэзідэнт заявіў, што гэта было праявай «палітычнай волі».

Увечары 14 кастрычніка віцэ-прэм’ер расійскага ўрада Аляксандр Новак паведаміў, што беспілотнікі ударылі па НПЗ у Саратаўскай і Разанскай абласцях. Украіна ўчора афіцыйна не паведамляла пра ўдары.

Рэклама

Пакінуць адказ