П’яны беларус на грузавіку пашкодзіў тэрмінал у Карошчыне
Рэдакцыя Reform.news · 3 верасня 2026, 11:38
https://reform.news/be/p-jany-belarus-na-gruzaviku-pashkodzi-tjerminal-u-karoshchyne/Беларус прыехаў на мытны тэрмінал у Карошчыне п’яным. Яго затрымалі.
Грузавы аўтамабіль, які ўязджаў з Беларусі ў Польшчу, пры ўездзе на тэрмінал у Карошчыне пашкодзіў элементы інфраструктуры. Польскія мытнікі западозрылі, што кіроўца можа быць п’яны, забралі ў яго ключы і паведамілі ў паліцыю.
Паліцэйскія, якія прыбылі, праверылі кіроўцу на алкатэстары. У яго арганізме аказалася больш за 1,5 праміле алкаголю, паведамляе Люблінскае мытнае аддзяленне.
Беларуса затрымалі. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
