Адкрытымі ў лістападзе пераходамі на польскай мяжы скарысталіся 316 тысяч чалавек

Падляскі аддзел Памежнай аховы Польшчы падвёў вынікі работы памежных пераходаў Брузгі—Кузніца і Бераставіца—Баброўнікі, якія былі адкрыты пасля доўгага перапынку 17 лістапада мінулага года.

За 4 месяцы пераходамі скарысталіся каля 316 тыс. чалавек. 160 тыс. чалавек уехалі ў Польшчу, а 156 тыс. — выехалі з краіны. У сярэднім штодзённа ў Кузніцы афармляецца каля 1400 чалавек, а ў Баброўніках — каля 1250 чалавек.

У Польшчу праз два пераходы ўехалі 58 тыс. транспартных сродкаў, выехала — 60 тыс.

На двух пераходах было адмоўлена ва ўездзе 89 асобам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!