Святлана Курс (Ева Вежнавец). Фота: Дзірк Скіба.
«Мы засноўваем яе, каб ушанаваць памяць Евы Вежнавец і падтрымаць беларускіх пісьменніц», – адзначаецца ў адмысловым тэлеграм-канале. Як падкрэсліваюць стваральнікі, прэмія будзе прысуджацца беларускай аўтарцы.
Журы будзе ацэньваць не асобную кнігу, а ўсю творчую працу літаратаркі.
Фарміраванне прызавога фонду пачнецца 9 жніўня на кніжным маркеце ў бары Karma Crew. Частка выручкі ад продажаў кніг будзе накіраваная ў фонд прэміі.
«Гэта толькі пачатак — пазней мы адкрыем асобны збор», — адзначае супольнасць.
Увесь прызавы фонд атрымае лаўрэатка прэміі. Першае ўручэнне прэміі плануецца да канца 2026 года.
Заснавальнікі прэміі: Святлана Алексіевіч, «Медыязона.Беларусь», Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў, выдавецтва «Пфляўмбаўм», Інстытут беларускай кнігі, незалежныя беларускія выдавецтвы і фестываль PRADMOVA.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram