Новы праходчы комплекс пачаў пракладку ўчастка лініі метро

У Мінску пачаў працу новы тунэлепраходчы механізаваны комплекс “Марыя”. Ён будзе пракладваць правы тунэль новага ўчастка Зялёналужскай лініі метро.

Праходчы шчыт спачатку пройдзе тунэль ад станцыі “Парк Дружбы народаў” да “Камароўскай”, затым рушыць да “Пярэспы” і завершыць шлях на “Юбілейнай плошчы”, паведамляе Мінгарвыканкам.

Фота: Мінгарвыканкам
Фота: Мінгарвыканкам
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!