Фото: СК
Канстанціну Бычаку, экс-начальніку Следчага ўпраўлення КДБ, прызначанаму сёння старшынёй Следчага камітэта, павысілі званне. Указам Аляксандра Лукашэнкі ад 23 снежня яму прысвоена званне генерал-маёра, паведамляе прэс-служба СК.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч уручыў Бычаку пагоны і прадставіў яго калектыву СК.
«Прафесійная дзейнасць Канстанціна Фёдаравіча была цесна звязаная са следчай працай, ён ведае знутры ўсе тонкасці. Упэўнены, што ён падыдзе да службы ў Следчым камітэце з належным узроўнем адказнасці і разумення», — заявіў Вальфовіч.