Беларускія альпіністы зніклі ў гарах Кыргызстана

Група альпіністаў з двума беларусамі не выходзіць на сувязь з 4 жніўня ў гарах Кыргызстана, паведамляе АНТ.

Група здзейсніла ўзыходжанне на пік Курумды на Заалайскім хрыбце па Паўночным грэбні. 4 жніўня альпіністы паведамілі аператару, што гатовыя спусціцца да базавага лагера, але не выйшлі ў прызначанае месца.

Маршрут быў узгоднены і зарэгістраваны.

Беларуская федэрацыя альпінізму і скалалажання звярнулася да кыргызскіх калег з просьбай аб дапамозе ў пошуках групы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!