Следчы камітэт узначаліў Канстанцін Бычак

Аляксандр Лукашэнка сёння правёў перастаноўкі ў сілавых органах. Начальнік Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак прызначаны старшынёй Следчага камітэта, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Бычак, працуючы ў КДБ, быў героем шматлікіх прапагандысцкіх фільмаў аб крымінальных справах у дачыненні да палітычных апанентаў Лукашэнкі.

Перад гэтым Лукашэнка зрабіў кіраўніка СК Дзмітрыя Гару генеральным пракурорам, які замяніў на гэтай пасадзе Андрэя Шведа, прызначанага на мінулым тыдні старшынёй Вярхоўнага суда.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!