10 чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек. Гэта Андрэй Прыходзька, Андрэй Асіпенка, Мікалай Буневіч, Віталь Кануркін, Руслан Баранчук, Мікалай Галалюк, Уладзімір Мелікаеў, Дзмітрый Бабіцкі, Ягор Краўчэня, Андрэй Юшкевіч.

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома аб асуджэнні:

  • Андрэя Прыходзькі па арт. 130, 368, 369, 361-1 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Андрэя Асіпенкі па арт. 130 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Мікалая Буневіча па арт. 130, 361 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, «закліках да незаконных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь» да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Віталя Кануркіна па арт. 130, 367, 368, 369 КК па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі, паклёпе на А. Лукашэнку, распальванні іншай сацыяльнай варожасці і да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Руслана Баранчука па арт. 130, 368, 361-4 КК па абвінавачанні ў абразе А. Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Мікалая Галалюка па арт. 130, 368 КК па абвінавачанні ў абразе А. Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Уладзіміра Мелікаева па арт. 130 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Дзмітрыя Бабіцкага па арт. 342 КК па абвінавачанні ў арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх.
  • Ягора Краўчэні па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве па арт. 356 КК да пазбаўлення волі;
  • Андрэя Юшкевіча па арт. 361-3 КК за намер далучыцца да абаронцаў незалежнай Украіны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

На 23 снежня 2025 года колькасць палітвязняў складае 1135 чалавек.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!