Новак прызнаў, што дэфіцыт паліва ў Расіі звязаны з ударамі па НПЗ

Намеснік старшыні ўрада Расіі Аляксандр Новак прызнаў, што праблемы з палівам у Расіі звязаныя з ударамі па НПЗ.

«Мы павінны прызнаваць, што ёсць праблемы і ёсць дэфіцыт, праз які мы назіраем чэргі. Або часам запраўкі працуюць нестабільна. Дэфіцыт па зразумелых прычынах, з-за таго, што нашы нафтаперапрацоўчыя заводы часткова выходзяць са строю на рамонт пасля прылётаў», — перадае яго словы ТАСС.

Разам з тым, паводле яго слоў, магутнасцяў для перапрацоўкі ў Расіі дастаткова. Краіна ў цэлым цалкам забяспечаная палівам і нават можа яго экспартаваць.

«І цяпер часова забаранілі экспарт бензіну і дызельнага паліва, каб забяспечыць найперш унутраны рынак. І ўсё гэта будзем рабіць для таго, каб стабілізаваць сітуацыю», — сказаў ён.

«Мы ўсё робім, урад робіць усё, каб забяспечыць загрузку магутнасцяў, вытворчасць у дастатковым аб’ёме», — запэўніў ён.

Навак дадаў, што робіцца ўсё, каб узмацніць абарону НПЗ.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!