Не менш за 1850 чалавек загінула ў Іране — праваабаронцы

Па стане на 13 студзеня не менш за 1850 чалавек, уключаючы дзевяць дзяцей, загінула ў Іране з пачатку пратэстаў, паведамляе іранская праваабарончая арганізацыя HRANA. Гэта пацверджаныя выпадкі гібелі, але на самай справе іх значна больш. Яшчэ 770 выпадкаў гібелі знаходзяцца на стадыі расследавання. Больш за 16 700 чалавек затрыманыя.

Паводле інфармацыі HRANA, сілавікі ўжываюць супраць пратэстоўцаў агнястрэльную зброю вайсковага ўзору, дробавыя стрэльбы і страляюць з блізкай адлегласці.

Reuters са спасылкай на іранскага чыноўніка заяўляе пра каля 2000 загінулых падчас пратэстаў.

CBS News са спасылкай на дзве крыніцы, адна з якіх з Ірана, паведамляе, што загінулых 12–20 тысяч.

Атрыманне інфармацыі з Ірана ўскладнена, бо ў краіне цалкам адключаны інтэрнэт з 8 студзеня.

Фота: @VahidOnline
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!