«Наша Ніва»: сярод памілаваных — прынамсі адна асуджаная да «хатняй хіміі»

Сярод 22 чалавек, памілаваных учора, прынамсі адна жанчына знаходзілася на «хатняй хіміі», і яе тэрмін павінен быў хутка скончыцца, паведамляе «Наша Ніва».

Як пісала прэс-служба Лукашэнкі, сярод 22 памілаваных 20 чалавек былі асуджаныя «за злачынствы экстрэмісцкага характару». Іх імёны не называюцца.

Колькі з іх былі прызнаныя праваабаронцамі палітвязнямі, невядома. Адна з памілаваных знаходзілася на «хатняй хіміі», а такія людзі не ўключаюцца ў лік палітвязняў, бо яны не знаходзяцца пад вартай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!