Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 22 чалавек.
“З гэтай колькасці 20 чалавек былі асуджаныя за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Сярод памілаваных 15 жанчын і 7 мужчын, у 11 чалавек ёсць непаўналетнія дзеці”, — заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Адзначаецца, што ўсе памілаваныя звярнуліся з адпаведнымі хадайніцтвамі, “прызналі віну і раскаяліся ў здзейсненым”.
Рашэнне аб памілаванні прынята “з гуманітарных меркаванняў і ў інтарэсах сем’яў, а таксама з улікам станоўчых характарыстык памілаваных асоб”.
Нагадаем, беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.