Фото: Офис Тихановской
У парламенце Арменіі можа з’явіцца група «За дэмакратычную Беларусь». Гэтае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы дарадцаў Святланы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага і Анатоля Лябедзькі з Рустэмам Бакаянам — адным з кіраўнікоў камітэта па правах чалавека ў армянскім парламенце.
Бакі абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека, магчымасці развіцця парламенцкага супрацоўніцтва, падтрымку беларусаў і абмен досведам, паведамляе Офіс Ціханоўскай.
Асноўнай тэмай сустрэчы стала стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь». Бакі дамовіліся вярнуцца да абмеркавання гэтага пытання пасля парламенцкіх выбараў у Арменіі.
«Парламенцкі складнік — гэта яшчэ адзін важны напрамак нашай працы. Мы паслядоўна пашыраем сетку падтрымкі Беларусі: такія групы ўжо дзейнічаюць у Малдове і Украіне, і наступная мэта — Арменія», — заявіў Лябедзька.