Начная беспрыпынкавая «Ластаўка» пачне курсіраваць паміж Мінскам і Масквой
Рэдакцыя Reform.news · 30 снежня 2025, 10:39
https://reform.news/be/nachnaja-besprypynkavaja-lasta-ka-pachne-kursiravac-pamizh-minskam-i-maskvoj/Начная беспрыпынкавая «Ластаўка» пачне курсіраваць паміж Мінскам і Масквой. Пра гэта ў інтэрв’ю Sb.by заявіў пасол Беларусі ў РФ Аляксандр Рагожнік.
Ён нагадаў, што ў апошні час былі дададзены дадатковыя цягнікі гэтага тыпу. Так, з 15 снежня з’явілася яшчэ адна частата: 10-вагонны састаў пачаў курсіраваць паміж Мінскам і Масквой. Дасягнуты і новыя дамоўленасці.
“Акрамя таго, адкрыю невялікі сакрэт: з РЖД дасягнута яшчэ адна дамоўленасць — аб запуску начных безпрыпынкавых «Ластачак». Такім чынам мы не толькі скароцім час у шляху, але і дадаткова вырашым праблему з недахопам білетаў”, — сказаў ён.
Калі з’явяцца гэтыя цягнікі ў раскладзе, Рагожнік не ўдакладніў.
