Начальнік упраўлення СК па Мінскай вобласці вызвалены ад пасады

Начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Сяргей Удовікаў вызвалены ад пасады. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Удовікаў звольнены са службы па пагадненні бакоў з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!