Скриншот видео
Нацыянальны банк Беларусі ў красавіку выкупіў амаль 500 млн долараў. Пра гэта ў эфіры беларускага тэлебачання расказаў першы намеснік старшыні праўлення рэгулятара Аляксандр Ягораў.
Паводле яго слоў, вясной гэтага года адзначалася ўмацаванне расійскага рубля да долара і еўра. Экспарцёры актыўней прадавалі заробленую замежную валюту, і ў выніку назапасіўся яе лішак.
«Каб гэты лішак не прывёў да непажаданага ўмацавання беларускага рубля, калі нашым экспарцёрам цяжэй прадаваць сваю прадукцыю на знешніх рынках, Нацбанк скупіў лішнюю валюту і папоўніў ёю рэзервы. Толькі за красавік 2026 года Нацбанк купіў амаль 500 млн долараў», — сказаў Ягораў.
Ён адзначыў, што Нацбанк выкупляе значную частку валюты, якую прадае насельніцтва. Яна ўключаецца ў ЗВР.
У сваёй праграме ён таксама ўзгадаў 2020 год, калі ЗВР Беларусі скараціліся на 2 млрд долараў. Тады Беларусь выплаціла каля 4 млрд долараў знешняга доўгу. Адначасова 1,5 млрд долараў з рэзерваў былі прададзеныя, каб утрымаць курс нацыянальнай валюты і не дапусціць яго рэзкага абвалу.