Мінінфарм дадаў 17 кніг у спіс забароненых

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс друкаваных выданняў, забароненых да распаўсюду. У яго дададзена яшчэ 17 кніг.

“Рашэнне аб забароне да распаўсюду на тэрыторыі нашай краіны прыняла на пасяджэнні Рэспубліканская камісія па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі. Усе гэтыя выданні здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам нашай краіны”, — заявілі ў міністэрстве.

Цікава, што абноўлены файл на сайце чыноўнікі назвалі “спісам шкоднасных кніг”. Цяпер у ім 258 пазіцый.

Сярод папаўненняў спіса:

  • «Ваўкі. Братэрства заганы» Стэнберг Леа
  • «Ваўкі. Варг | Веум» Стэнберг Леа
  • «Калодзеж смерці» Сэлін Данжан
  • «Нячыстыя душы» Хань Сун
  • «Узаемнасць» ХС Далорэс
  • «Начны бок ракі» Джэнет Уінтэрсан
  • «Каштанавы чалавечак» Свейструп Сорэн
  • «Шэпт пітона» Сілье Ульстайн
  • «Альтэрнат. Вораг за спінай» Мядзіна Мірай
  • «Калясніца часу» Таццяна Сцяпанава
  • «Дзікія хлопчыкі» Уільям Бэроўз
  • «Рака маіх шкадаванняў» Мядзіна Мірай
  • «Наша рыбка» Фокс Робін
  • «Гэтыя ведзьмы не гараць» Ізабель Стэрлінг
  • «Мы» Сарына Боўэн, Эль Кенэдзі
  • «Ён» Сарына Боўэн, Эль Кенэдзі
  • «Эпічна» Сарына Боўэн, Эль Кенэдзі
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!