Нацбанк Беларусі скарэктаваў правілы працы мікрафінансавых арганізацый

У Беларусі карэктуецца дзейнасць мікрафінансавых і іншых некрэдытных фінансавых арганізацый. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 12 чэрвеня.

«Прынятыя змяненні і дапаўненні будуць спрыяць узмацненню абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг і павелічэнню даверу насельніцтва да фінансавага сектара», — паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Пастанова ўстанаўлівае памеры працэнтаў, якія выплачваюцца пры атрыманні ў пазыку (прыцягненні) грашовых сродкаў:

  • камерцыйнай мікрафінансавай арганізацыяй ад фізічных асоб, якія з’яўляюцца ўласнікамі маёмасці, заснавальнікамі (удзельнікамі) такой арганізацыі;
  • некамерцыйнай мікрафінансавай арганізацыяй ад яе заснавальнікаў, а таксама ад іншых фізічных асоб, якія з’яўляюцца членамі такой арганізацыі.

Дакумент таксама вызначае патрабаванні да дзелавой рэпутацыі кіраўніка спецыялізаванай арганізацыі, уласніка маёмасці, заснавальніка, удзельніка, бенефіцыярнага і іншага ўладальніка мікрафінансавай і спецыялізаванай арганізацый.

Устаноўлены крытэрыі, якім павінны адпавядаць камерцыйныя мікрафінансавыя арганізацыі для прадастаўлення спажывецкіх мікрапазыкаў анлайн у безнаяўным парадку.

Таксама ўстаноўлены мінімальны памер статутнага фонду аператара сэрвісу анлайн-пазычання.

Гэтыя нормы ўступаюць у сілу з 20 чэрвеня 2026 года.

З моманту афіцыйнага апублікавання пастановы ўступаюць у сілу дадатковыя патрабаванні да зместу правілаў прадастаўлення мікрапазыкаў, якія зацвярджаюцца мікрафінансавымі арганізацыямі, а таксама справаздачнасці мікрафінансавых арганізацый, што падаецца ў Нацбанк.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!