На вучэннях унутраных войскаў ганяюцца за пазадарожнікам і шукаюць невядомых з заплечнікам
Рэдакцыя Reform.news · 3 верасня 2026, 13:02
https://reform.news/be/na-vuchjennjah-unutranyh-vojska-ganjajucca-za-pazadarozhnikam-i-shukajuc-nevjadomyh-z-zaplechnikam/У Беларусі працягваецца праверка боегатоўнасці ўнутраных войскаў. У прэс-службе МУС паведамілі, што пасля з’яўлення інфармацыі аб прывядзенні ў боегатоўнасць для 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ў Віцебскай вобласці, “ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС звярнуліся з гатоўнасцю вярнуцца ў строй”.
Таксама былі названыя некаторыя сцэнарыі, якія адпрацоўваюцца ў рамках праверкі.
“У Лёзне і Дуброўне шукаюць невядомых з заплечнікамі, якія пакінулі прадметы на пуцях. Для пошуку задзейнічаныя групы спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС “Віцязь” і “Рысь”. Асноўныя намаганні сканцэнтраваныя на абследаванні чыгуначнага палатна і прылеглай тэрыторыі з БПЛА, пешымі і мабільнымі нарадамі.
Яшчэ адна ўводная змяшчае інфармацыю пра зламыснікаў, якія перамяшчаюцца на двух аўтамабілях павышанай праходнасці без апазнавальных знакаў. Ёсць звесткі, што яны маюць намер здзейсніць прарыў дзяржаўнай мяжы”, – гаворыцца ў паведамленні.
Гэтымі сцэнарыямі праверка не вычэрпваецца.
