Елена Приходько. Фото: Reform.by
На платформу для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду пачалася маштабная атака. Цяпер сэрвіс недаступны.
«Сёння, 11 траўня, а 22-й па Мінску быў дадзены старт выбарам, і тое, што мы назіраем, — гэта беспрэцэдэнтная DDoS-атака на платформу для галасавання, у сувязі з чым яна на дадзены момант недаступная. Мы яе тэстуем зараз на ўстойлівасць у тым ліку, і, калі ласка, сачыце за нашымі апдэйтамі. Неўзабаве я вярнуся, каб паведаміць аб тым, як спрацавалі сістэмы абароны і аб тым, як спрацавалі нашыя тэсты ў такіх умовах. На дадзены момант платформа недасяжная для галасавання, але спадзяюся, што хутка вярнуся да вас з добрымі навінамі. Жыве Беларусь!» — заявіла кіраўніца Выбарчай камісіі па выбарах у КР Алена Прыходзька.
Выбары ў чацвёрты склад КР павінны былі пачацца а 22:00 па мінскім часе. Каардынацыйная рада апублікавала інструкцыю для галасавання.