На «Гродна Азоце» прыпынена вытворчасць аміяку

На прадпрыемстве «Гродна Азот» часова прыпынена вытворчасць аміяку ў цэху «Аміяк-3». Гэта выклікана неабходнасцю замены кантрольна-вымяральнага прыбора.

«Раніцай 28 студзеня 2026 у 04:30 у цэху аміяк-3 спынена выдача аміяку для замены некарэктна працуючага прыбора КВП. Цэх аміяк-3 працягвае працаваць», — паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

Таксама спынены цэх «Аміяк-4» для ліквідацыі дэфектаў, якія з’явіліся з-за моцных маразоў.

Выкананне рамонтных работ будзе суправаджацца кароткачасовым спальваннем гаручых рэчываў на факельнай устаноўцы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!