На Гомельшчыне два будынкі абрынуліся з-за снегу

У чацвер гомельскае МНС атрымала паведамленні пра абрушэнне двух будынкаў з-за снегавой нагрузкі.

Раніцай стала вядома, што з-за снегу абрынулася страхa жылога дома ў Мазыры на вуліцы Маякоўскага. Было пашкоджана перакрыцце, упалі некалькі радоў цэглы на плошчы 9 кв. м.

Пазней стала вядома, што паблізу аграгарадка Чалюшэвічы ў Петрыкаўскім раёне абрынуўся металічны склад. Пашкоджаны яго каркас, металічныя лісты.

У абодвух выпадках падраздзяленні МНС не прыцягваліся.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!