Фото: t.me/pressmvd
Аўтобус з пасажырамі перакуліўся ў Пухавіцкім раёне, паведамляе прэс-служба МУС. Аварыя здарыліся сёння каля 7:20 на 15-м км аўтадарогі «Рудзенск — Мар’іна Горка — Талька».
44-гадовы вадзіцель аўтобуса Avior не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і перакуліўся. Для ацэнкі стану здароўя ў бальніцу дастаўлены чацвёра пасажыраў.
На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група.