На дапамогу з пасяўной у Віцебскай вобласці накіравалі армію

Па загадзе міністра абароны Беларусі ў Узброеных сілах сфарміравана зводнае падраздзяленне для дапамогі аграрыям, паведамляе Мінабароны.

Падраздзяленне накіравана на дапамогу ў Пастаўскі, Глыбоцкі, Верхнядзвінскі, Лёзненскі, Ушацкі, Шаркаўшчынскі і Сенненскі раёны. Ваеннаслужачыя дапамагаюць з пасявам зерневых культур, падрыхтоўкай зямлі, перавозкай сельскагаспадарчых грузаў, абслугоўваюць сельскагаспадарчую тэхніку.

За некалькі дзён ваеннаслужачыя пасеялі зерневыя на плошчы каля 215 га і вывезлі каля 300 тон грузаў.

Фота: Мінабароны
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!