Фото: "Беларуськалий"
На рудніку 4-га рудаўпраўлення прадпрыемства «Беларуськалій» загінуў 29-гадовы рабочы Раман Тыcевіч — электраслесар (слесар) дзяжурны і па рамонце абсталявання.
Як паведамілі на прадпрыемстве, трагедыя адбылася 6 жніўня падчас выканання работ па падключэнні электрычнага кабеля да скрабковага перагружальніка праходчага комплексу. Рабочы атрымаў смяротныя траўмы.
Камісія расследуе абставіны і прычыны здарэння.