Яшчэ адну старонку Леаніда Судаленкі ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Міністэрства інфармацыі апублікавала абнаўленне свайго спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У яго трапіла старонка праваабаронцы Леаніда Судаленкі ў Instagram.

Акрамя таго, у спіс унеслі:

  • Telegram-каналы «Розовые Косынки», «MZ live», «FREEДОМ»;
  • TikTok-акаўнты «Жыве Беларусь», «stop_tarakan», «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ», «жыве Беларусь Гомель 222334455»;
  • старонку ў Instagram «kajusizo».

Абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!