МЗС Германіі выказаў падтрымку беларускім дэмсілам
Рэдакцыя Reform.news · 9 лістапада 2026, 22:37
https://reform.news/be/mzs-germanii-vykaza-padtrymku-belaruskim-djemsilam/МЗС Германіі выказаў падтрымку беларускім дэмакратычным сілам і заклікаў да вызвалення палітвязняў. Святлана Ціханоўская сустрэлася са статс-сакратаром МЗС ФРГ Гезам Андрэасам фон Гайрам падчас візіту ў Германію.
«Сардэчна запрашаем у Берлін, дарагая Святлана Ціханоўская! Як падкрэсліў сёння статс-сакратар фон Гайр: Германія па-ранейшаму выказвае поўную салідарнасць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і выступае за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Германіі ў сацсетцы X.
Ціханоўская таксама сустрэлася са старшынёй дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у Бундэстагу Кнутам Абрахамам. Бакі абмеркавалі падрыхтоўку новай рэзалюцыі па Беларусі і аднаўленне стажыровак для беларускай моладзі ў Бундэстагу.
