Reform.news

Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Германіі

Рэдакцыя Reform.news · 10 лістапада 2026, 10:28

https://reform.news/be/cihano-skaja-sustrjelasja-z-belarusami-germanii/

Святлана Ціханоўская ў рамках візіту ў Германію сустрэлася з беларусамі і беларускамі, якія жывуць у гэтай краіне. Як паведамілі у Офісе Ціханоўскай, размова была прысвечана жыццю ў эміграцыі, выклікам, з якімі сутыкаюцца беларусы, а таксама таму, як падтрымліваць адно аднаго і захоўваць сувязь з Беларуссю.

«Я заўсёды еду на сустрэчы з беларусамі з хваляваннем, а сыходжу з усмешкай і натхненнем. Сёння было шмат пытанняў, шчырых размоваў і абдымкаў. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто прыйшоў, за шчырасць, давер і цёплыя абдымкі. Я вельмі шаную гэтыя моманты. Дзякуй беларусам і беларускам Берліна за гэтую сустрэчу!» – пракаментавала Ціханоўская.

Фота: Офіс Ціханоўскай
Фота: Офіс Ціханоўскай
Рэклама

Пакінуць адказ