Лукашэнка паляцеў у Расію на сустрэчу з Пуціным
Рэдакцыя Reform.news · 10 лістапада 2026, 10:14
https://reform.news/be/lukashjenka-paljace-u-rasiju-na-sustrjechu-z-pucinym/Аляксандр Лукашэнка адправіўся з рабочым візітам у Расію. Афіцыйная мэта візіту – сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая адбудзецца заўтра, 11 лістапада.
Сёння, як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, запланавана яго двухбаковая сустрэча з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Паводле інфармацыі прэс-службы, падчас заўтрашняй сесіі будуць абмяркоўвацца пытанні дзейнасці АДКБ, актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Лукашэнка збіраецца падрабязна спыніцца на пытаннях забеспячэння калектыўнай бяспекі на еўразійскай прасторы. Чакаецца падпісанне двух дзясяткаў дакументаў, якія датычацца дзейнасці АДКБ, уключаючы выніковую дэкларацыю, Антытэрарыстычную стратэгію да 2030 года.
У рамках сесіі таксама будзе разгледжана пытанне аб пазбаўленні Арменіі права голасу ў АДКБ.
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, як і пасяджэнне АДКБ, праходзяць на фоне трохбаковых перамоваў паміж Украінай, РФ і ЗША, якія сёння і заўтра адбудуцца ў Абу-Дабі.
