Reform.news

Беларусь і Кыргызстан праводзяць першы форум рэгіёнаў

Рэдакцыя Reform.news · 10 лістапада 2026, 09:53

https://reform.news/be/belarus-i-kyrgyzstan-pravodzjac-pershy-forum-rjegijona/

У Мінску пачаў працу першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Кыргызстана. Падобныя фарматы ўжо рэалізаваныя з Расіяй, Узбекістанам, а таксама часткова – Кітаем.

“Гэта падзея стане адпраўной кропкай для новага этапу прамога ўзаемадзеяння паміж абласцямі і гарадамі дзвюх краін”, – пракаментавалі ў прэс-службе ўрада.

Перад адкрыццём форуму адбылася сустрэча на ўзроўні віцэ-прэм’ераў Аляксандра Церахава і Эрліста Акунбекава.

Як адзначылі ў прэс-службе ўрада, у апошнія гады паказчыкі гандлю маюць станоўчую дынаміку. Пашыраецца пералік тавараў, якія пастаўляюцца.

Рэклама

Пакінуць адказ